БАТЭ падае ў суд на заўзятара, які выбег на поле «Барысаў-Арэны»


Футбольны клуб распавёў, што зробіць з 5000 еўраў, якія хоча спагнаць з Аляксандра Вянгерскага.

28 верасня хлопец выбег на футбольнае поле падчас матчу барысаўцаў з «Арсеналам». За гэта Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў даў БАТЭ штраф 5000 еўраў, які клуб цалкам сплаціў.

Каб спагнаць гэтую суму з парушальніка, БАТЭ збіраецца падаць на Аляксандра Венгерскага рэгрэсны пазоў.

Прэсавая служба БАТЭ заяўляе, што падобная практыка ў гісторыі клубу ўжо была.

Паводле БАТЭ, вяртанне сродкаў у клубны бюджэт – не галоўная прычына падачы пазову. Такім чынам клуб хоча нагадаць заўзятарам аб недапушчальнасці падобных паводзінаў на стадыёне і паказаць, што ў клуба ёсць прававыя механізмы, каб адрасна пакараць парушальнікаў грамадскага парадку.

«Увесь штраф, спагнаны ў выпадку станоўчага рашэння суда, пойдзе на дабрачыннасць» – дадалі ў клубе.

29 верасня суд Барысаўскага раёну асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 содняў адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванне службовай асобы».

Адразу пасля адбыцця арышту суд Вялейскага раёна даў мужчыну штраф Br 460 – за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася ў Менску 8 верасня.

ДД

Стужка навінаў