Футбаліст Хамутоўскі: У час усеагульнай хлусні казаць праўду – гэта экстрэмізм!


Беларускі футбольны трэнер Васіль Хамутоўскі ў сваім Instagram пракаментаваў перадвыбарчыя падзеі ў Беларусі.

«Джордж Орўэл пісаў: «У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду – гэта экстрэмізм»! За тыя гады, што гуляў і жыў у Еўропе, прасякнуўся адным… паважай сябе і людзей вакол цябе… паважай сваё меркаванне і пазіцыю іншых! Няважна, якая ў яго ці ў цябе пасада і становішча. Мы ўсе Асобы!» – заявіў Хамутоўскі.

Ён пажадаў, каб «кожны меў сваё меркаванне і свабоду яго выказаць».

«Я за празрыстыя і сумленныя выбары!!!» – падкрэсліў трэнер.

Васіль Хамутоўскі за сваю футбольную кар’еру гуляў за каманды Беларусі, Нямеччыны, Румыніі ды Расеі. З’яўляецца чэмпіёнам Беларусі і двойчы чэмпіёнам Румыніі, уладальнікам Кубку Румыніі. З 2018 года трэніруе брамнікаў берасцейскага «Дынама».

Hавiны
Рыжанкоў параіў беларускім спартоўцам «уважліва падумаць, перш чым безадказна разважаць»
2020.06.23 10:13

У апошнія дні некалькі спартоўцаў пракаментавалі падзеі ў краіне. З заклікам правесці сумленныя выбары выступілі баскетбалісты Алена Леўчанка і Мікіта Мешчаракоў, фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, чэмпіёнка свету ў лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук. Біятланістка Дар’я Домрачава таксама выказала спадзяванні на справядлівыя выбары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў