Рыжанкоў параіў беларускім спартоўцам «уважліва падумаць, перш чым безадказна разважаць»


Максім Рыжанкоў. Фота gp.by

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў выступіў перад гульцамі зборнай, піша Tribuna.com

Рыжанкоў заклікаў спартоўцаў «быць сацыяльна адказнымі» і нагадаў, што кіраўніцтва краіны дае ім усе шанцы для самарэалізацыі.

«У Беларусі ёсць усе адпаведныя ўмовы, а інфраструктуры могуць пазайздросціць многія краіны. Пасля кожнай перамогі секцыі папаўняюцца сотнямі новых дзетак. Таму вы павінны быць для іх арыенцірам ва ўсім – не толькі на пляцоўцы, але і ў жыцці.

На сённяшні дзень ні ў аднаго з вас няма ні фінансавых, ні бытавых праблем – вы ўсім забяспечаны дзякуючы той палітыцы, якая рэалізуецца ў нашай краіне. І некаторым спартоўцам, у тым ліку і былым, я б параіў менавіта пра гэта ўважліва падумаць, перш чым паказушна безадказна разважаць пра рэчы, далёкіх ад іх разумення», – заявіў Рыжанкоў.

Нагадаем, што ў апошнія дні некалькі спартоўцаў пракаментавалі падзеі ў краіне. З заклікам правесці сумленныя выбары выступілі баскетбалісты Алена Леўчанка і Мікіта Мешчаракоў, фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, чэмпіёнка свету ў лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук. Біятланістка Дар’я Домрачава таксама выказала спадзяванні на справядлівыя выбары.

КА belsat.eu

Стужка навінаў