Фотафакт: сталовая МЗС Расеі пераназвала «катлету па-кіеўску» у «катлету па-крымску»


Пра гэта паведаміў журналіст The New York Times Іван Нечэпурэнка ў сваім мікраблоге Twitter. Ён патлумачыў, такім чынам для дыпламатаў перайменавалі вядомую страву:

«У расейскай сталоўцы МЗС, катлета па-кіеўску называецца катлета па крымску»

У надпісы адсутнічае і неабходны па правілах расейскай мовы злучок.

У сувязі з далучэннем Крыму да Расеі вядомыя стравы атрымліваюць новыя назвы. Раней у Крыму зʼявіліся класічныя гамбургеры пад назвай «крымбургеры». Пасля гэтага назва распаўсюдзілася па Расеі, і такая страва зʼявілася, у прыватнасці, у закусачных Калінінграда.

У розных установах грамадскага харчавання Расеі цяпер можна цяпер сустрэць і каву «руссіяна». Гэта назва ў свой час была па памылцы прыпісана жарце прэмʼер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева, хоць на самай справе жарт належыў прэмʼер-міністру Арменіі Карэну Карапецяну. Ён выказаў яе падчас нарады з Мядзведзевым.

Нагадаем, што сёння афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава пракаментавала словы прэс-сакратара Белага Дома Шона Спайсер пра неабходнасць вярнуць Крым Украіне:

«Мы свае тэрыторыі не вяртаем. Крым зʼяўляецца тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі », – заявіла дыпламат.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў