Эксперт па тэрарызме: Ёсць падставы казаць, што Расея даўно падтрымлівала «Ісламскую дзяржаву»

video

Польскі эксперт тэрарызме Анджэй Мрочэк мяркуе, што тэракты ў Парыжы не былі прафесійна падрыхтаваныя і тлумачыць чаму.

Аліна Коўшык у студыі «Прасвету» паразмаўляла з Анджэем Мрочэкам з варшаўскага Цэнтру Даследаванняў тэрарызму пры «Collegium Civitas», былым польскім паліцыянтам і супрацоўнікам спецслужбаў. Анджэй Мрочэк з’яўляецца суаўтарам кнігі «Тэрор у Польшчы. Аналіз выбраных выпадкаў».

«Белсат»: Кажуць што тэрарызм гэта тэатр страху. Ці сапраўды тэрарыстам удалося запужаць Еўропу пасля 13 лістапада?

Анджэй Мрочэк: Тэрарысты выкарыстоўваюць медыі каб запужаць грамадствы такім чынам, каб выклікаць паніку і хаос, падкруціць спіраль страху. Няма сумневаў што тэрарыстычныя кампаніі ўплываюць на паводзіны звычайных грамадзянаў. Яны абуджаюць страх, які тычацца таго, як далей функцыянаваць у дадзеным месцы, у сваім грамадстве а таксама страх замежных падарожжаў.

«Белсат»: Што тэрарысты дасягнулі пасля атакаў 13 лістапада? Ці іхнай галоўнай мэтай было забіццё як найбольшай колькасці людзей і максімальны рэзананс? Ці за гэтым стаіць яшчэ нешта?

Анджэй Мрочэк: Няма сумневаў, што мэтай гэтых сінхронных атакаў было пасланне, якое палягала вось на чым. Нягледзячы на тое, што вы нас атакуеце ў месцы, дзе мы сабе стварылі халіфат у Сірыі ды ў Іраку, вы не можаце адчуваць бяспечнымі ў ніводным кутку свету. Мы будзем вас атакаваць, будзем забіваць кожнага, хто стане на шляху нашай ідэалогіі стварэння «Ісламскай дзяржавы».

«Белсат»: Спадар Анджэй, Вы, як спецыяліст па тэрарызме і крызісным менеджменце, лічыце, ці гэта быў дасканала падрыхтаваны тэракт? Альбо ў тэрарыстаў нешта пайшло не так?

Анджэй Мрочэк: Кожны раз, калі адбываецца тэракт, і нават тады, калі няма ахвяраў, але ёсць параненыя ці знішчаная маёмасць, трэба казаць што, атака праведзеная эфектыўна. Нельга казаць, што гэта няўдалая атака. У выпадку Парыжу можна сказаць, што гэта не была прафесійная падрыхтаваная сінхронная атака. Відавочна, што серыя тэрактаў была зарганізаваная. Група была зарганізаваная. Але былі такія моманты, калі тэрарыстам не хапала камунікацыі. Гэта мы бачым у падзеях каля стадыёну, дзе адбыліся атакі смяротнікаў. Калі б яны былі добра падрыхтаваныя, то іхныя выканаўцы не прабавалі б набыць квіткі на матч перад матчам, але набылі б гэтыя квіткі значна раней. Яны не прабавалі б прабіцца на стадыён, а мусілі б улічваць, што на спартовых мерапрыемствах заўсёды людзей абшукваюць. Паміж тэрарыстамі не было камунікацыі. Калі ім не ўдалося ўвайсці на стадыён, то паўстае пытанне – чаму яны не пачакалі пакуль скончыцца матч і выйдзе маса людзей. Ці чаму яны сябе не ўзарвалі гадзінай раней, калі вялікая маса людзей заходзіла на матч.

«Белсат»: Пра што сведчыць такі сцэнар тэрактаў. Я не памятаю раней у Еўропе такіх атакаў з выкарыстаннем пасаў шахідаў. Атакаў чыста самазабойчых. Пра што гэта можа сведчыць?

Анджэй Мрочэк: У першую чаргу мы сутыкнуліся з атакамі, якія мелі розныя метады і сродкі. Адбыліся самазабойчыя атакі, захоп закладнікаў у канцэртнай залі, мела месца выкарыстанне выбухоўкі і выкарыстанне аўтаматычнай зброі. Гэтыя атакі можна ў нейкім сэнсе параўнаць, не да канца, але можна параўнаць, з атакамі, якія адбыліся ў 2008 г. у Індыі, у Мумбаі. Там таксама тэрарысты выкарысталі розныя метады і сродкі. Атакі ў Індыі выклікалі большы страх і паніку. Яны былі больш эфектыўныя і што тычацца колькасці ахвяраў. Закладнікі там таксама былі. У Парыжы выканаўцы ад пачатку ведалі, чаго хочуць дасягнуць. Ім патрэбная была масавасць ахвяраў. Не было размовы пра тое, каб адбыліся нейкія перамовы, калі яны ўвайшлі ў канцэртную залю і ўзялі закладнікаў. Ім патрэбныя былі ахвяры.

«Белсат»: Як Вы ацэньваеце дзеянні французскіх спецслужбаў? Бо мы ведаем, што чорны «Seat», на якім перамяшчаліся тэрарысты, ездзіў ад адной рэстарацыі да другой, і ніхто яго не затрымаў.

Анджэй Мрочэк: Прашу памятаць, што заўсёды калі адбываюцца сінхронныя атакі, іхныя выканаўцы выкарыстоўваць эфект нечаканасці. Службы канцэнтруюць сваю ўвагу на месцы, дзе раней адбылася атака, і гэта выклікае дэзарганізацыю, хаос, які трэба апанаваць. Час, які патрэбны, каб узяць пад кантроль гэты хаос, даволі даўгі. Да таго моманту, калі ўсе службы пачнуць правільна дзейнічаць, адбываюцца такія элементы, як перамяшчэнне выканаўцаў, уцёкі, хаванне.

«Белсат»: Чаму мы менавіта цяпер назіраем серыю тэрактаў: расейскі самалёт над Сінаем, Парыж, сёння атака ў Малі, раней у Бэйруце? Ці гэта моцна звязана з налётамі кааліцыі на «Ісламскую дзяржаву»? Ці нешта большае?

Анджэй Мрочэк: Пасля некалькіх гадоў адноснага спакою ў Еўропе мы цяпер маем дачыненне з сітуацыяй падобнай да сітуацыі пасля атакаў 11 верасня. Тады антытэрарыстычная кааліцыя правяла масавыя атакі супраць «Аль-Каіды» у Афганістане. Цяпер «Ісламская дзяржава» пачынае дзейнічаць падобным чынам як «Аль-Каіда». Яна сыходзіць у падполле. З выкарыстаннем сеткі сваіх груп пачынае кампанію тэрору, у першую чаргу, супраць дзяржаваў, якія ўдзельнічаюць антытэрарыстычных аперацыях у Сірыі ды ў Іраку. У бліжэйшым часе варта спадзявацца кумуляцыі частаты атакаў. Яны будуць часцей, чым гэта было цягам апошніх месяцаў. Таму што пасланні, якія агучваць правадыры «Ісламскай дзяржавы», маюць прапагандысцкае заданне, але ў першую чаргу яны маюць мабілізаваць сваіх прыхільнікаў, каб яны пачалі дэструктыўныя дзеянні там, дзе яны могуць правесці тэракты.

«Белсат»: Што Вы думаеце пра меркаванне некаторых экспертаў, якія заяўляюць, што Расея можа быць звязаная з тэрактамі ў Парыжы?

Анджэй Мрочэк: Я б так далёка не пайшоў, але адназначна ёсць падставы, каб агучыць гіпотэзу, што службы Расейскай Федэрацыі ўжо даўно падтрымлівалі «Ісламскую дзяржаву». У першую чаргу гэта вынікае з таго, што расейцы мелі вельмі моцныя ўплывы сваёй вонкавай выведкі ў Іраку, у партыі «БААС». Прашу звярнуць увагу: ядро, кіраўніцтва «ІД» акурат паходзіць з Іраку. Тут ёсць яшчэ адзін элемент. Калі раней на тэрыторыі РФ мы сутыкнуліся з вялікай колькасцю тэрактаў, то цяпер, апошнія паўтары гады, не было сурёзных пагрозаў, ну канешне, акрамя сітуацыі, якая мела месца перад алімпіядай у Сочы.

Інтэрвю выйшла ў апошнім выданні праграмы «Прасвет». Выданне цалкам:

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары