Дзяцей пагналі прыбіраць лес. Відавочца: Гэта незаконна


«Прыбіранне лесу. Дзіцячая праца. Гэта незаконна», – крычыць аўтар відэа, дасланага праз android-прыкладанне «Белсат ТВ». Дзе менавіта было запісанае відэа невядома.

Стаць рэпартэрам «Белсату» можа кожны – спампуй нашае android-прыкладанне і падзяліся навіною. Дасылайце свае фота ды відэа і распавядайце пра важныя на ваш погляд навіны.

Неўзабаве «Белсат» разгуляе планшэт сярод першых пяцісот карыстальнікаў, якія спампавалі нашае прыкладанне. Сачыце за нашымі сацсеткамі і чытайце Belsat.eu.


Сёлета падчас уборкі бульбы 8-класніца з маладзечанскай школы трапіла пад колы грузавіка.

Нагадаем, што арт. 89 Кодэксу аб адукацыі забараняе прыцягненне дзяцей да выканання якіх-кольвек працаў (паслугаў), калі гэта не прадугледжана «вучэбна-праграмнай дакументацыяй, планам выхаваўчай працы і праграмаю выхавання».

belsat.eu

 

 

Стужка навінаў