Драматург Андрэй Курэйчык: Буду глядзець «Белсат»

video

Драматург, рэжысёр і прадзюсар Андрэй Курэйчык выказаўся ў падтрыманне «Белсату».

«У сітуацыі, калі амаль усе электронныя медыі кантралююцца дзяржавай, »Белсат« – адзіная крыніца незалежнай інфармацыі», – падкрэсліў спадар Курэйчык.

Драматург выказаў перакананне, што абавязкова трэба падтрымаць магчымасць свабодна размаўляць з беларусамі.

«Я не беларускамоўны чалавек, але я вельмі шмат укладаю ў паняцце свабоды прэсы. Я разумею, што для Беларусі «Белсат» – гэта ключавое рашэнне ў забеспячэнні свабоды выражэння слова. Са свайго боку я магу гарантаваць: я буду глядзець «Белсат», я буду ўкладаць сродкі ў праекты, якія могуць пайсці на «Белсаце», я заўсёды буду ўдзельнічаць у праграмах «Белсату, і вельмі спадзяюся, што ён застанецца галоўным беларускім СМІ на сённяшні дзень».

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары