З Расеяй ці з Еўразвязам? Беларусаў запыталі, з якім саюзнікам ім бы лепш жылося.
Даследаванне праводзіла Беларуская аналітычная майстэрня (BAW).
15 снежня летась і 16 студзеня сёлета перад рэспандэнтамі паставілі пытанне: Дзе б лепш жылося народу Беларусі? Пры гэтым прапаноўвалася два варыянты адказу: у саюзе з Расеяй ці ў Еўразвязе.
У леташнім снежні 69,8 % беларусаў выказаліся за саюз з РФ, тады як у студзені бягучага года за гэты саюз аддалі свае галасы ўжо 57,7 % апытаных жыхароў Беларусі. Раней такіх рэзкіх месячных спадаў за гісторыю апытанняў не фіксавалі.
Паказальна, што жаданне жыць у Еўразвязе ў снежні выразілі 15,1 % рэспандэнтаў, а ў студзені – ужо 16,8 %.
Адна з версіяў такіх пераменаў у настроях – даволі агрэсіўная вонкавая палітыка Расеі, а таксама няпэўная пазіцыя Крамля пры размовах пра вылучэнне Менску чарговага крэдыту.
НМ, belsat.eu, паводле «Ежедневник»