«Дапаможам пабудаваць дзіцячы госпіс разам»: новы фармат дабрачыннасці


Беларусы пачалі больш ахвотна ахвяроўваць грошы на сацыяльныя праекты. Да такой высновы прыйшлі арганізатары акцыі «Дапаможам пабудаваць дзіцячы госпіс разам». Аператар мабільнай сувязі «Velcom» з дапамогаю сваіх кліентаў толькі цягам месяца змог сабраць больш за 10 тыс. долараў дзеля гэтай медычнай установы. Падыход да дабрачыннасці мяняюць не толькі беларускія грамадзяне, але і прыватныя кампаніі.

Новы будынак Беларускага дзіцячага госпісу амаль дабудаваны. Але трэба правесці важныя працы, якія дазволяць новабуду без стратаў перанесці зіму. Грошы на гэтую будоўлю кіраўніцтва хоспісу збірала з усяго свету. Моцна дапамагла кампанія «Velcom». Кіраўніцтва мабільнага аператара перадало медычнай установе сертыфікат на суму больш чым 230 млн рублёў.

ГАННА ГАРЧАКОВА, ДЫРЭКТАР ДЗІЦЯЧАГА ГОСПІСУ:

«Дзеля збору сродкаў на дабрачынную акцыю кампанія «velcom» прыцягнула і сваіх кліентаў. Быў праведзены забег «velcom begom», удзел у якім узялі дзеці».

За кожнага ўдзельніка кампанія пералічвала хоспісу 150 тыс. рублёў. Грошы збіралі таксама праз смс-паведамленні на кароткі нумар. Актыўнасць кліентаў была высокай. У кампаніі адзначаюць, што беларусы пачалі больш ахвотна ахвяроўваць на дабрачыннасць.

ВЯЧАСЛАЎ СМІРНОЎ, КАМПАНІЯ «VELCOM»: 

«Ахвяраванні такім установам, як Беларускі дзіцячы хоспіс патрэбныя ўвесь час, а не толькі дзеля рэалізацыі такога буйнога праекту, як узвядзенне новага будынку. Грошы медыкі шукаюць увесь час і па розных накірунках. Паспяховае правядзенне адной дабрачыннай акцыі вядзе да таго, што і іншыя прыватныя кампаніі актывізуюцца ў гэтым кірунку».

ГАННА ГАРЧАКОВА, ДЫРЭКТАР ДЗІЦЯЧАГА ГОСПІСУ:

«Кіраўніцтва дзіцячага госпісу кажа, што дзякуючы падтрымцы з боку прыватнага бізнесу і грамадзянаў будаўніцтва новага сучаснага корпусу будзе скончанае паводле планаваных тэрмінаў. Але зрабіць яшчэ давядзецца шмат. Таму медыкі спадзяюцца, што прыязнае стаўленне грамадства да дабрачыннасці захаваецца і людзі пачнуць яшчэ больш ахвяроўваць на добрыя мэты».

belsat.eu

Стужка навінаў