ДАІ апублікавала фотаздымкі з аварыі, у якую патрапіў аўтобус з афіцэрамі


Раніцай 9 лістапада ў Свіслацкім раёне перакуліўся аўтобус з вайскоўцамі.

У аўтобусе знаходзіўся 21 чалавек – афіцэры з Берасця, якія накіроўваліся на планавыя мерапрыемствы ў Горадню.

«На Т-падобным перакрыжаванні транспартны сродак з’ехаў за межы праезнай часткі, у выніку чаго траўмы атрымалі 10 чалавек, 3 з іх – пераломы», – паведаміла праз сваю суполку ў «Вконтакте» ДАІ Гарадзенскай вобласці.

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў Свіслацкую раённую бальніцу. Як паведаміў галоўны доктар Ілля Турко, пасля доктарскага агляду дзесяць чалавек шпіталізаваны. Паводле галоўнага доктара, у рэанімацыйных мерапрыемствах ніхто не меў патрэбы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары