У Берасці п’яны бяспраўнік спрабаваў уцячы ад ДАІ. Відэа начной пагоні


Ноччу супрацоўнікі ДАІ былі вымушаныя пусціцца ў пагоню за п’яным бяспраўнікам.

Інцыдэнт адбыўся каля поўначы 8 лістапада, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Берасцейшчыны.

У дзяжурную частку паведамілі пра тое, што па вул. Маскоўскай рухаецца «Opel Astra» з меркавана п’яным кіроўцам за рулём. Супрацоўнікі ДАІ выехалі на месца імавернага знаходжання парушальніка.

Інспектары шматразова патрабавалі кіроўцу спыніць аўта, адна ён толькі паскараў рух. Сыходзячы ад пераследу, на вуліцы Янкі Купалы «Opel» выехаў на сустрэчную паласу, чым стварыў рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху.

За парушальнікам гналіся тры аўты ДАІ. На вуліцы Гарадзенскай кіроўцу затрымалі, ім аказаўся 38-гадовы жыхар вёскі Відамля (Камянецкі раён). Падчас праверкі выявілася, што ён не меў пасведчання кіроўцы і быў п’яны – у ягонай крыві было 1,9 праміле алкаголю. Супраць кіроўцы склалі сем адміністратыўных пратаколаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў