Цуды «Міруму»: у Міры адбыўся вялікі музычны фестываль


Оўпэн-эйр пад назваю «Мірум» праходзіць там ужо ў трэці раз, але ўпершыню ў такім маштабе. Паляна ля Мірскага замку – вельмі атмасфернае месца для правядзення музычнага фестывалю.

«Такі гук, як у нас, цяжка знайсці. Такія фестывалі часцей праходзяць у гарадах, – распавядае арганізатар фестывалю Яраслаў Чычын. – Напрыклад, ёсць «Гродна-джаз». Гэта нешта падобнае, але ў іх няма тэрасы з клубнай музыкай. У нас ёсць і першае і другое. Мы – сімбіёз розных фестываляў у маляўнічым месцы».

У гэтым годзе лайн-ап імпрэзы незвычайны – арганізатары зрабілі стаўку на не банальную новую музыку. Сярод выступоўцаў шмат замежных зорак: украінская спявачка Сафі Віль, Ніна Карлсан з Санкт-Пецярбургу, вядомая і любімая беларусамі Ніно Катамадзэ.

Выканаўцаў таксама пагрузілі ў атмасферу цуду. Месца ў Міры на ўсіх не хапала, таму замежных артыстаў сялілі ў суседнім Нясвіжы, проста ў палацавым комплексе. Дзякуючы гэтаму зоркі маглі падзівіцца адразу двум гістарычным каштоўнасцям.

На галоўнай сцэне выступілі і беларускія гурты – праект «Танін Jazz» і «Shuma», беларуская аўтэнтыка ў электронным суправаджэнні.

Як прайшоў фестываль з самым дзіўным лайн-апам – у відэматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў