Cцяна на мяжы з Мексікай будзе пабудавана на працягу двух гадоў


Пра гэта заявіў новы міністр унутранай бяспекі ЗША Джон Кэлі ў інтэрвʼю тэлеканалу Fox News, паведамляе bbc.com.

Ён адзначыў, што будаўніцтва сцяны плануецца пачаць цягам бліжэйшых месяцаў. Паводле яго, чакаецца, што спачатку яе фрагменты ўзвядуць на найбольш праблемных участках мяжы, а затым гэтыя фрагменты злучаць.

Адначасова Кэлі не выключыў, што ў некаторых месцах сцяна будзе фактычна віртуальнай – замест фізічнай перашкоды там як мінімум на першым часе будуць выкарыстоўвацца высокатэхналагічныя прылады сачэння за мяжой.

Паводле міністру ўнутранай бяспекі Злучаных Штатаў, грошы на ўзвядзенне сцены паступяць ужо ў самы бліжэйшы час. Аднак Кэлі не стаў удакладняць, адкуль канкрэтна паступяць сродкі, і ў якіх абʼёмах яны будуць выдзелены. Раней Трамп абяцаў, што будаўніцтва сцены аплаціць Мексіка – але тая ўжо адмовілася.

ВД, паводле bbc.com

Стужка навінаў