Трамп падпісаў указ аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Мексікай


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў 25 студзеня ўказы аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Мексікай і ўзмацненні палітыкі ў дачыненні да нелегальных мігрантаў.

Сцяна будзе пабудавана ўздоўж амерыкана-мексіканскай мяжы і складзе прыкладна 2000 міль (3200 км).

У інтэрвʼю ABC News 25 студзеня Трамп сказаў, што будаўніцтва сцяны пачнецца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў.

Як будзе будавацца сцяна і колькі гэта будзе каштаваць, застаецца незразумелым. У мінулым годзе ацэньвалася, што сцяна на 1000 міляў (1600 км) будзе каштаваць «верагодна, $ 8 млрд».

Крысціян Рамірэс, дырэктар інфармацыйна-прапагандысцкай групы імігрантаў паўднёвай мяжы супольнай кааліцыі лічыць, што новаабраны прэзідэнт Злучаных Штатаў у гэтым пытанні пераследуе зусім не палітыку нацыянальнае бяспекі:

«Памежныя абшчыны зʼяўляюцца аднымі з самых бяспечных у краіне і патруляваць іх з дзясяткамі тысяч добра ўзброеных, дрэнна навучаных, непадкантрольных агентаў ставіць жыццё ў небяспеку».

Рамірэс лічыць, што дэ-факта месцы, дзе размяшчаюцца абшчышы стануць ваеннымі зонамі.

Указ аб ўзмацненні палітыкі ў дачыненні да нелегальных мігрантаў пазбаўляе федэральных грантаў так званыя гарады-сховы. Гарадамі-сховамі называюцца мястэчкі, у якіх нелегальных мігрантаў не падвяргаюць пераследу за парушэнне міграцыйнага заканадаўства.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні Трамп прыме закон па абмежаванню легальнай іміграцыі. Гэта ставіцца, у тым ліку, і абмежавання патоку бежанцаў у ЗША. Плануецца блакаванне выдачы візаў грамадзянам мусульманскіх краінаў Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі, у тым ліку, грамадзянам Сірыі, Судану, Самалі, Іраку, Ірану, Лівіі і Емену.

ВД, паводле reuters

Стужка навінаў