Чэрап, матылёк, паходня… Знакі старых гарадзенскіх могілак


Гісторык Таццяна Касатая расшыфроўвае коды замагільнага свету старой Горадні.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55984″ img_size=”large”][vc_column_text]Праваслаўныя могілкі па вул. Антонава ў Горадні гісторыкі датуюць пачаткам ХІХ ст. Каталіцкія могілкі, што месцяцца тут жа поруч, на высокім беразе Нёмну, яшчэ старэйшыя – тут пачалі хаваць у XVIII ст.

Ані адныя, ані другія пахаванні пакуль не з’явіліся ў спісе гістарычна-культурных каштоўнасцяў. Гісторыкі толькі пачынаюць вывучаць іх па-сапраўднаму. Гэтак, група энтузіястаў разам з Таццянай выдала нядаўна кароткі праваднік па гарадзенскіх некропалях.

Мы, у сваю чаргу, папрасілі распавесці пра таямнічыя сімвалы, прысутныя на старых магілах, сэнс якіх сёння зразумелы далёка не кожнаму.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56124″ img_size=”large”][vc_column_text]Зброя і медалі. На магілах яшчэ царскага афіцэрскага корпусу выява зброі – звыклая рэчы. Зазвычай гэта шабля або гармата. Бываюць, праўда, арыгінальныя выпадкі: напрыклад, шалом, сцяг або калекцыя ўзнагародаў пакойнага на падушачцы, накшталт той, якую зазвычай нясуць следам за труной падчас пахавання.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56112″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56108″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56104″ img_size=”large”][vc_column_text]Ружа. З кветак, якія сустракаюцца на старых надмагіллях, ружа ці не найбольш папулярная. Гэта сімвал тленнасці жыцця. Сапраўды ж, ружа-кветка не стаіць доўга і хутка вяне…[/vc_column_text][vc_single_image image=”56100″ img_size=”large”][vc_column_text]Урна. Гэта зусім не азнака таго, што нябожчык быў спалены, а тут ляжыць ягоны попел (крэматорыяў да рэвалюцыі ў нас не было). Пахаванне зазвычай было самым звычайным. З эстэтычнага боку такая выява – даніна антычнай культуры, дзе, сапраўды, практыкавалася крэмацыя.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56204″ img_size=”large”][vc_column_text]Калона. Таксама рэха антычнасці. Варта заўважыць, што большасць калонаў на старых могілках – надламаныя або абсечаныя. Гэта не значыць, што тут пабывалі вандалы, а хутчэй сведчыць пра дэкадэнцкі настрой аўтара, дэманструе рамантычны матыў велічных руінаў. Такая эстэтыка была папулярная на пачатку ХІХ ст.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55972″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56060″ img_size=”large”][vc_column_text]Кніга. Мы часта чуем выраз «кніга жыцця», маючы на ўвазе, што недзе натуюцца ўсе чалавечыя ўчынкі. На праваслаўных надмагіллях кніга заўважная даволі часта. На разгорнутых старонках – цытаты са Святога Пісьма. Большасць такіх помнікаў, дарэчы, належыць святарам або псаломшчыкам. У такім выпадку гэта яшчэ і азнака прафесійнай прыналежнасці нябожчыка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56072″ img_size=”large”][vc_column_text]Паходня. Гэты сімвал сустракаецца надзвычай часта, але ёсць нюанс: у дадзеным кантэксце выяўляюць менавіта перавернутую паходню. Перавернутая – бо «жыццё згасае». Часам паходня сустракаецца ў пары з крыжам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56088″ img_size=”large”][vc_column_text]Котва (якар). Тут адразу некалькі значэнняў. Гэта сімвал «затокі жыцця», куды рана ці позна прыходзіць кожны карабель, каб застацца там назаўсёды. Разам з тым, гэта адзін са старадаўніх хрысціянскіх сімвалаў, як крыж, сэрца або ягня, які захаваўся да нашага часу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56044″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56052″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56048″ img_size=”large”][vc_column_text]Труна. Даволі самадастатковы сімвал, які кажа сам за сябе. Калі труна маленькая, то не трэба нават падыходзіць і нешта расчытваць – тут пахаванае немаўля. Большая труна, металёвая або каменная, натуральнаю велічынёю – сімвал блізкасці і рэальнасці смерці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56032″ img_size=”large”][vc_column_text]Кветкі ды камяні. Такі матыў сустракаецца на каталіцкіх могілках. Недзе праз камяні прабіваецца папараць, недзе – іншая кветка. Гэта своеасаблівая азнака аптымізму і перамогі жыцця над смерцю.

Чэрап і косці. Найбольш хрэстаматыйны, мабыць, сімвал смерці – гэта галава Адама або «мёртвая галава». Адам, як вядома, першы чалавек, які пакінуў рай і стаў смяротным. Зноў жа, выява галавы Адама прысутная і наукрыжаваннях – як сімвал збаўлення чалавецтва кроўю Ісуса.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56096″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56092″ img_size=”large”][vc_column_text]Ісус і Маці Божая. Скульптуры Ісуса Хрыста і Багародзіцы характэрныя для каталіцкай традыцыі, як і наагул любыя пластычныя выявы. А вось на старой праваслаўнай магіле больш шанцаў сустрэць, напрыклад, маленькі ўмураваны медальёнчык з іконай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56040″ img_size=”large”][vc_column_text]Начны матылёк. Даволі рэдкі сімвал на магілах, але ад таго не менш цікавы. Матылёк – сімвал перараджэння, жыцця ў новай форме і якасці. Зноў жа, па-грэцку «душа» і «матылёк» пазначала тое самае слова. Ну, а тое, што выяўлены акурат начны матылёк, дадае пэўныя мінорныя ноткі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56080″ img_size=”large”][vc_column_text]Чаша, малітоўнік і арнат. Гэта прафесійныя адзнакі святарскага сану – абавязковыя прадметы, з якімі каталіцкі святар адпраўляе набажэнства. Часам сустракаецца толькі чаша для прычасця, або чаша ды малітоўнік ці імша. Ну, а часам дадаецца і элемент ксяндзоўскай вопраткі – арнат.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56024″ img_size=”large”][vc_column_text]Арханёл Міхал з трубой. Каб зарыентавацца ў дадзеным выпадку, дастаткова крыху ведаць Святое Пісанне. Згодна Апакаліпсісу Яна Багаслова, анёлы будуць трубіць у трубы перад пачаткам Страшнага Суда, на які мёртвыя паўстануць, каб адказваць перад Богам за свае ўчынкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56008″ img_size=”large”][vc_column_text]Арнамент і еўфрасіннеўскі крыж. Нацыянальная беларуская сімволіка досыць нядаўна трапіла на старыя могілкі. На гарадзенскім некропалі  арнамент мы бачым на паваенным пахаванні беларускага паэта Міхася Васілька, а еўфрасіннеўскі шасціканцовы крыж – на магіле Марыі Мякота, маці паэта Максіма Багдановіча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56016″ img_size=”large”][vc_single_image image=”56028″ img_size=”large”][vc_column_text]Вянкі. Іх на могілках поўна, прычым з зусім розных кветак. Лаўровы вянок – сімвал славы. Вянок з ружаў – нетрываласці жыцця. Вянок зсухацвету (расейск. бессмертник), наадварот – сімвал жыцця вечнага.[/vc_column_text][vc_single_image image=”56100″ img_size=”large”][vc_column_text]АК, belsat.eu

Стужка навінаў