Чэмпіянат Беларусі па футболе: салігорскі «Шахцёр» павялічыў свае шанцы на «срэбра»


У футбольным першынстве згуляныя чарговыя матчы.

Сёння «Слуцк» на сваім поле прайграў «Менску» – 0:1, «Тарпеда-БелАЗ» перагуляла мазырскую «Славію» з лікам 2:0, а «Гарадзея» з «Іслаччу» разышліся безгалявой нічыёй.

Чытайце таксама >>> На кіраўніка ФК «Граніт» складзены адміністратыўны пратакол за ігнараванне беларускай мовы

Такім чынам, за тры туры да канца чэмпіянату салігорскі «Шахцёр» займае другое месца ў табліцы (52 ачкі), на трэцяй пазіцыі – менскае «Дынама» (49 ачкоў). Таксама за медалі пазмагаююца ФК «Менск» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў