Чарговага відэаблогера могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за абразу Лукашэнкі


Фільмам 33-гадовага менчука Паўла Спірына зацікавіліся праваахоўнікі, будуць вырашаць ці распачынаць крымінальную справу.

Пра гэта Павел распавёў Belsat.eu.

Кажа, што апублікаваў свой фільм «Айчым» у пачатку снежня, і сам рассылаў яго пракурорам. Апошнім фільм, як кажа сам аўтар, спадабаўся, і яны яму пра гэта пісалі.

«Думаў, што будзе 5-7 тыс. праглядаў, ну ў марах – 20 тыс. Але на адным «Youtube» толькі 400 тыс. праглядаў», – кажа відэаблогер.

Ён мяркуе, што такая папулярнасць відэа можа быць звязаная з тым, што яго перапосціў сабе папулярны відэаблогер NEXTA (Сцяпан Святлова). Тыдзень таму стала вядома, што ў менскую кватэру Святлова, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, прыходзілі з вобшукам прадстаўнік Следчага камітэту і яшчэ адна асоба ў цывільным. Як сцвярджае NEXTA, яму інкрымінуюць «абразу прэзідэнта».

У сваю чаргу Паўла Спірына раніцай у панядзелак чакаюць у Ленінскім РУУС Менску, дзе будзе вырашацца пытанне, распачынаць справу ці не, тлумачыць відэаблогер.

Міліцыянт запрасіў яго на сустрэчу ў РУУС праз тэлефон.

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі Паўла Спірына з «Фэйсбуку»

Стужка навінаў