«Бумбокс» выпусціў кліп «Голы кароль», у якім зняліся акторы беларускага Свабоднага тэатру


Гэта другая афіцыйная версія новага кліпу гурта з яго апошняга аднайменнага альбому. Першую пад назваю «На дыванах» прэзентавалі 8 жніўня а 10:00. У музычным фільме лідар гурта Андрэй Хлыўнюк спявае перад слухачамі.

Відэа «Сорам у музеі» з удзелам актораў Свабоднага тэатру прадставілі а 20:00 на афіцыйнай старонцы калектыву ў Facebook і на Youtube. Перад прэмʼерай музыкі абяцалі паказаць у кліпе «дэбош у супермаркеце, бойку з удзелам курыцы-грыль, сукенку з секс-шопа, тронную залу на адной з кіеўскіх станцый метро». І паказалі.

Свабодны тэатр і «Бумбокс» пачалі супрацў у 2015 годзе. Тады СТ праводзіў у Лондане музычны фестываль Iʼm with the Banned. Ад Украіны запрасілі ўдзельнічаць «Бумбокс», які тады выступіў разам з заснавальнікам групы Pink Floyd Дэвідам Гілмарам. Фестываль увайшоў у Top-15 музыкальных падзей Вялікабрытаніі па версіі BBC.

Пасля гэтага Свабодны тэатр арганізаваў сольны канцэрт «Бумбокса» ў Лондане.

«Праз год музыкі гурта сталі кампазітарамі спектакля Burning Doors, які цяпер знаходзіцца ў сусветным туры, і таксама вельмі паспяховы. У нас некалькі сумесных праектаў у працы, але раптам у прадзюсара групы Лёшы Сагамонава нарадзілася ідэя зняць кліп сумеснымі намаганнямі. Я падрыхтаваў актораў, і яны выехалі ў Кіеў на тры здымачных дня, дзе ім трэба было працаваць «у полі», гэта значыць у рэальных умовах вуліцы, а ўсе здымкі вяліся ўтоенымі камерамі», – распавёў belsat.eu мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў