Брытанцы, незадаволеныя «Брэкзітам», змогуць набыць пашпарты ЕЗ


Грамадзяне Вялікай Брытаніі, якія жадаюць пасля выхаду краіны з ЕЗ захаваць грамадзянства Еўразвязу, змогуць зрабіць гэта за грошы.

Пра гэта піша «The Times», спасылаючыся на заяву Гі Верхофстадта – бельгійскага палітыка, які адказвае за перамовы аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

Грамадзяне Вялікай Брытаніі, якія атрымалі пашпарты ЕЗ пасля «Брэкзіту», змогуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі ЕЗ, жыць у любой кропцы Звязу і браць удзел у выбарах у агульнаеўрапейскія структуры ўлады.

Паводле прадстаўніка Еўрапейскага парламенту з Люксембургу Шарля Горэнса, брытанцы могуць атрымаць пашпарты бясплатна. Галасаванне па гэтым пытанні адбудзецца 8 снежня.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Стужка навінаў