«Botanic project» пазнаёміў Янку Купалу з Бобам Марлі (АЎДЫЁ)


«Батанікі» прэзентавалі песню на музыку Боба Марлі і на словы Янкі Купалы «А хто там ідзе?» (адзін з трэкаў новага альбому «Сказка»).

«Мы сабралі волю ў кулак і дарабілі справу, якую пачалі разам, партыі Кліма давялося вышукваць у студыях у дэма-вэрсіях і рэстаўраваць», – кажа другі вакаліст каманды Андрэй Багамолаў. Першы вакаліст гурту Клім Малажавы цяпер знаходзіцца ў турме.

«Гэта невыпадковасць, за музычны ўзор мы ўзялі марлееўскую тэму «Exodus» – «Сыход», а за тэкст – класічны верш «А хто там ідзе». Абодва аўтары кажуць пра тое ж самае, па-сутнасці – пра пакуты прыгнечанага народу і пра несправядлівасць, якая чыніцца, ды пра гатовасць гэтаму супрацьстаяць. Нам здаецца, што гэтая ідэя актуальная для нашай краіны, як ніколі», – кажа Андрэй. Менавіта ён прапанаваў зрабіць гэты твор. Клім мусіў запісаць бэк-вакал, але не паспеў.

Пачуць новы альбом ужывую можна 24 лістапада ў менскім бары «Beer&Wine».[/vc_column_text][vc_column_text]Пачуць увесь альбом можна ў афіцыйнай суполцы «Botanic project» або спампаваць з афіцыйнага сайту каманды.

ЮВ, belsat.eu, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў