Саліста гурта «Botanic project» затрымалі з гашышам і марыхуанай


Саліст гурта Клім Малажавы стаў фігурантам крымінальнай справы аб незаконным абароце наркотыкаў.

Паводле kraj.by, увечары 27 ліпеня ў Маладзечне і каля вёскі Крыніца міліцыянты затрымалі трох музыкаў. У іх знайшлі каля 40 грамаў гашышу і каля 17 грамаў высушанай марыхуаны.

Начальнік аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС Дзмітрый Сухоцкі паведаміў, што асноўным падазраваным па справе праходзіць 32-гадовы жыхар Маладзечна, заснавальнік вядомага музычнага гурта, які выконвае музыку ў стылі рэгі.

«Мы затрымалі музыку разам з яго аднагодкам, сябрам і калегам, у доме ў Залінейным мікрараёне. Там у сваёй знаёмай маладыя людзі палілі марыхуану», – распавёў Сухоцкі.

Трэці затрыманы – жыхар Менску. Яго аўтамабіль «Мерседэс С200» міліцыянты спынілі па дарозе з Маладзечна ў Менск каля вёскі Крыніца. Мянчук быў за рулём. Экспертыза высвятляе, ці быў ён у стане наркатычнага апʼянення.

Заснавальніка музычнага гурта затрымалі, двух яго сяброў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

«Сябры, на жаль, лёс новага альбома і гурта ў цэлым на цяперашні момант пад вялікім пытаннем. Так здарылася, што ў сераду 27 ліпеня саліста гурта «Botanic project» Кліма Малажавага затрымалі, у дачыненні да яго была пачатая справа па артыкуле 328. Сувязі з Клімам няма. Пастараемся трымаць вас у курсе», – паведамляецца суполцы гурта «УКантакте».

Максімальнае пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў – да пяці гадоў абмежавання волі або ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фанаты гурта прапануюць распачаць збор сродкаў на адваката.[/vc_column_text][vc_single_image image=”262628″ img_size=”large”][vc_single_image image=”262620″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле kraj.by, euroradio.fm

Стужка навінаў