Берасце каляровым карнавалам адзначыла дзень гораду (ФОТА)


Карнавал у Берасці

Другі год запар на дзень гораду ў Берасці ладзяць карнавал. Цікавінкай імпрэзы арганізатары робяць тое, што ў шоу прымаюць удзел працаўнікі прадпрыемстваў гораду, спартоўцы і дзеці.

Для гэтага на паўтары гадзіны перакрылі рух транспарту на цэнтральных вуліцах Машэрава і Леніна. Карнавал расцягнуўся на некалькі кіламетраў, а яго ўдзельнікамі сталі па афіцыйнай інфармацыі каля тысячы асобаў.

Спачатку зʼявіліся прадстаўнікі берасцейскіх прадпрыемстваў, якіх змянілі аркестры, дзяцей і спартоўцаў змяніла шоу «Мядзведзі Аэра». Адныя кідалі ў натоўп сыркі ў глазуры, іншыя абліваліся вадой. Увогуле шэсце складалася з асобных частак не звязаных між сабой.

Сёлета ўдзел карнавале прыняло нямала людзей у вышыванках, а мясцовыя сацыял-дэмакраты сустрэлі шэсце з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам.

Ідэю праводзіць карнавал два гады таму выказаў кіраўнік гораду – Аляксандр Рагачук. Старшыня гарвыканкаму любіць рабіць для берасцейцаў сюрпрызы. Напрыклад, каб зэканоміць на карнавал кіраўнік Берасця даваў загады адключаць у горадзе святло, а жыхарам шматпавярховікаў – ліфты.

Больш фотаздымкаў з карнавалу – у фотагалерэі:

СА, belsat.eu

Стужка навінаў