Берасцейцы просяць улады вярнуць асвятленне на вуліцы гораду


Ужо трое содняў берасцейцы жывуць у горадзе, дзе ноччу на вуліцах зусім не гараць ліхтары. Але толькі пасля розгаласу ў медыях мясцовыя ўлады патлумачылі, чаму так адбываецца.

«Я вось тут паспрабаваў узгадаць часы, калі гэта ў нас, у Берасці, было гэтак, каб цалкам на цэнтральных вуліцах гораду адключалі вулічнае асвятленне. Здаецца мне, нават у маім дзяцінстве ў далёкія савецкія часы такога не было!» – напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» берасцейскі гісторык Ігар Бараноўскі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”42132″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42140″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42144″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42148″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]І сапраўды, пакуль не ўдалося знайсці ніводнага чалавека ў Берасці, які б мог узгадаць нешта падобнае.

Два дні берасцейцы думалі, што ў горадзе здарылася нейкая вялізная аварыя, і толькі пасля таго, як пра гэтую праблему напісалі медыі, на сайце Берасцейскага гарвыканкаму заявілася наступная інфармацыя.

«Паважаныя жыхары і госці гораду! З мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў, забеспячэння аптымальнага рэжыму асветленасці ў цёмны час сутак прынята часовае рашэнне аб адключэнні вулічнага асвятлення ад 01:00 да 05:00 у працоўныя дні. У ноч з пятніцы на суботу і з суботы на нядзелю асвятленне будзе. Спадзяемся на разуменне і прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці».[/vc_column_text][vc_single_image image=”42124″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42120″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42116″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42112″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Аказваецца, пастанову аб адключэнні вулічнага святла Берасцейскі гарвыканкам прыняў яшчэ 16 лістапада – гэтак улады гораду імкнуліся заашчадзіць грошы, якіх у гарадскім бюджэце амаль не засталося. Прычым першапачаткова кіраўніцтва пастанавіла гасіць ліхтары на гадзіну раней, а толькі ад ночы 19 лістапада адключэнне святла перасунулі на пазней – ад 01:00 гадзіны.

Калі 18 лістапада прадстаўнікі гарвыканкаму яшчэ адважваліся каментаваць гэтую сітуацыю, то на наступны дзень проста казалі: «ніякіх каментароў» або «дасылайце афіцыйны запыт, мы адкажам ва ўстаноўлены законам тэрмін».

Берасцеец Дзяніс лічыць, што такая сітуацыя ўзнікае толькі таму, што берасцейскія ўлады не ўмеюць планаваць бюджэт. У выніку народныя грошы былі выдаткаваныя на рэчы, без якіх можна было б пражыць. «Эканомія на асвятленні проста ганьбіць уладу Берасця», – падкрэсліў маладзён.[/vc_column_text][vc_single_image image=”42107″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42103″ img_size=”large”][vc_single_image image=”42099″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Між іншым улады Берасця выдаткавалі з бюджэту Br 4 млрд на будоўлю патрыятычна цэнтру БРСМ, які так і не пачалі будаваць. Шмат грошай пайшло на арганізацыю шыкоўнага свята гораду, нямала сродкаў выдаткавалі падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Дзеячы Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі стварылі адмысловую петыцыю, якую ўжо падпісалі больш за 400 чалавек. Актывісты заклікаюць вярнуць святло ў Берасце ды адзначаюць, што такая «аптымізацыя і эканомія» парушае правы грамадзянаў на асабістую бяспеку і, як паказвае сусветная практыка, прыводзіць да росту злачыннасці ды дарожна-транспартных здарэнняў. Дадзенае рашэнне берасцейскіх уладаў стварае відавочную пагрозу жыццю і здароўю людзей ды парушае шэраг нарматыўна-прававых актаў Беларусі.

Кіраўнік гарвыканкаму Аляксандр Рагачук заявіў, што шукае магчымасці для вырашэння праблемы, але пакуль беспаспяхова – у горадзе трываюць цёмныя ночы.

Чытайце яшчэ >>> Пры слабым асвятленні на пешаходным пераходзе ў Скідзелі аўтамабіль збіў падлетка

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Стужка навінаў