Бацькі Эдуарда Пальчыса: Сын атрымлівае лісты падтрымкі нават з Непалу ды Аўстраліі

video

https://www.youtube.com/watch?v=ZS5oAf1JD-g

Аляксандр і Антаніна Пальчысы распавялі, як неабыякавыя падтрымліваюць іхнага сына.

«Ён атрымлівае шмат-шмат паштовак ды лістоў з розных краінаў: з Бельгіі, з Нямеччыны. У яго цэлая вялізная торба лістоў», – распавяла Антаніна Пальчыс, маці Эдуарда Пальчыса.

«Атрымлівае лісты з Непалу, з Аўстраліі, з Паўночнай Амерыкі. Нават дзеці лістуюць яму, малююць нейкія малюнкі і пішуць: «Трымайся, Джон!» – дадаў бацька блогера Аляксандр Пальчыс.

Таксама ён распавёў, што людзі думаюць пра суд над блогерам:

«Тут знаёмых можна падзяліць на тры катэгорыі. Першая – людзі, якія робяць выгляд, што нічога не здарылася. Другая – тыя, хто пачалі лезці ў вочы і казаць: «Навошта ён такі разумны і куды палез!» Але такіх можна пералічыць на пальцах адной рукі. І ёсць людзі, якія пачалі прапаноўваць дапамогу і выказваць пэўнае захапленне. Але і такіх таксама мала».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары