Здымкі выклала ў Facebook спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ.
Чальцы арганізацыі зафіксавалі не менш за 6 грузавікоў вайсковага тыпу, 2 бронетранспарцёраў, зенітную ўстаноўку ЗП-23, а таксама больш за 20 грамадзянскіх аўтамабіляў без нумарных знакаў. Таксама АБСЕ паведамляе пра прысутнасць мінімум 50 узброеных асобаў на трасе паблізу Дэбальцава.
Калона з тэхнікай з’явілася каля будынку, дзе раней размяшчалася Ўпраўленне Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў Луганскай вобласці.
«Падобную (верагодна, тая ж) калона, якая рухалася ў кірунку Луганску, пазней зафіксаваў іншы патруль СММ у вёсцы Вясёлая Тарасаўка (15 км на захад ад Луганску)», – гаворыцца ў паведамленні.
21 лістапада адміністрацыйныя будынкі Луганску заблакавалі невядомыя са зброяй ва ўніформе без апазнавальных знакаў.
Увечары ў горад увайшла калона вайсковай тэхнікі. Пазней у горадзе адключылі тэлебачанне, радыё і мабільную сувязь. МУС Украіны заявіў, што кіраўнік «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі пасля з’яўлення ў Луганску ўзброеных людзей з’ехаў у Расею.
ДР belsat.eu