У Луганску адключылі тэлебачанне, радыё і мабільную сувязь


Невядомыя ўзброеныя людзі ў цэнтры Луганску выглядаюць як «зялёныя чалавечкі»

Горад – пад кантролем невядомых узброеных групаў.

21 лістапада адміністрацыйныя будынкі Луганску заблакавалі невядомыя са зброяй ува ўніформе без апазнавальных знакаў.

Пракаментаваць гэта кампаніі «ГТРК ЛНР» не здолелі нават у «МУС ЛНР».

Кіраўнік «ЛНР» Ігар Платніцкі заклікаў узброеных людзей пакінуць горад, але яны праігнаравалі яго. А 17-й гадзіне ў Луганску перасталі працаваць радыё і тэлебачанне.

Цензор.нет падае, што невядомыя занялі будынак канцэрну радыёвяшчання, радыёсувязі і тэлебачання ў Луганску.

Карыстальнікі мясцовых супольнасцяў у сацыяльных сетках пішуць, што акцыю магло ініцыяваць мясцовае «МУС» – пасля таго, як у панядзелак Платніцкі адправіў «міністра ўнутраных спраў» Ігара Карнета ў адстаўку. Нагодаю стала крымінальная справа ў дачыненні да Карнета, падрабязнасці якой не раскрываюцца.

Сам Карнет зняпраўджвае звесткі аб адстаўцы. «Міністр» заяўляе, што ўночы на аўторак быццам «спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-выведвальнай групы, якая спрабавала пранікнуць на тэрыторыю Луганшчыны для здзяйснення шэрагу рэзанансных дыверсійна-тэрарыстычных актаў».

Паводле Карнета, «большасць дыверсантаў затрыманыя, працягваецца пошук і затрыманне іншых удзельнікаў групы і іх памагатых».

ДД

Глядзі таксама
Каментары