АМАПаўцы ў Віцебску выратавалі дзяўчыну, якая хацела скочыць з мосту


Пра прычыны спробы самагубства выратаваная гаварыць не захацела, паўтарала толькі, што «стамілася жыць». 25-гадовую дзяўчыну перадалі медыкам.

Здарэнне адбылося 2 снежня. Дзяўчына пералезла праз парэнчы на мосце Балхіна ў Віцебску і, трымаючыся адной рукой, збіралася скочыць.

АМАП выехаў на месца на грамадзянскім аўце, каб не прыцягваць увагу дзяўчыны. Яна не хацела весці перамовы, аднак ейную ўвагу адцягнуў гучны грукат трамвая, таму азірнулася. Замяшаннем скарыстаўся старэйшы лейтэнант Мікалай Кірыковіч. Ён падскочыў да дзяўчыны і схапіў яе. Разам з двума супрацоўнікамі міліцыі яе выцягнулі на другі бок.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў