Кіроўца аўтобусу скочыў у Нёман і паламаў сабе рэбры


Стары мост. Горадня

Інцыдэнт здарыўся ў Горадні. 57-гадовы мужчына спыніў аўтобус № 21 на Старым мосце праз Нёман і на вачах пасажыраў скочыў у ваду. Па ўсёй верагоднасці, мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

У больніцу мужчыну даставілі ў цяжкім стане. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі з паламанымі рэбрамі, паведамляе grodnonews.by.

Вышыня, з якой скочыў мужчына, паводле МНС, каля 30-35 метраў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары