Кіраўнік Беларусі заявіў, свет імкліва змяняецца, у сувязі з чым трэба трымаць руку на пульсе і рэагаваць на змены, каб не адставаць.
Паводле яго, наспеў час правесці аналіз Асноўнага закона краіны.
«Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш. Ці з’явіліся новыя праблемы, выклікі. Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем», – сказаў прэзідэнт.
ДР belsat.eu паводле belta.by