Актывіста БХД арыштавалі на 10 содняў за пікет супраць вучэнняў «Захад-2017»


Павел Пракаповіч, фота Алесь Лета

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч адбывае 10 содняў арышту ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёну.

За ўдзел у недазволеным уладамі пікеце супраць вучэнняў «Захад-2017» суд Цэнтральнага раёну Менску яшчэ ў жніўні вынес пастанову аб пакаранні Пракаповіча адміністратыўным арыштам, – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аднак тады адбываць пакаранне яго не накіравалі. Толькі ў лістападзе затэлефанаваў участковы інспектар з прапанавай «аддаць доўг».

Некалькі дзён таму Павел раптоўна знік, яго маці звязалася з праваабаронцамі, якія і адшукалі актывіста ў ізалятары Менскага раёну.

На волю Павел павінен выйсці 25 снежня.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары