Ад 1 чэрвеня за квіткі «Белавіі» ў Беларусі можна будзе заплаціць толькі ў рублях


Гэта адна з мераў па дэдаларызацыі эканомікі, якую распачаў Нацбанк і ўрад на пачатку году сёлета.

З пачаткам каляндарнага лета заплаціць за квіткі на сайце і ў касах авіякампаніі можна будзе толькі ў беларускіх рублях. Тыя ж меры прадугледжаныя для ўладальнікаў картак, эмітаваных беларускімі банкамі, паведаміла прэс-служба «Белавіі».

Дагэтуль у касах на сайце можна было расплачвацца замежнай валютай.

План па дэдаларызацыі эканомікі прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, мыт ды іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн.

«Белавія» рэгулярна лятае па 49 маршрутах у 27 краінаў Еўропы, СНД і Азіі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў