«Angry Kremlins»: Гульня, дзе галавою Пуціна збіваюць «Pussy Riots»


Эстонскія праграмісты стварылі гульню “Angry Kremlins” – аналаг вядомай і шалёна папулярнай “Angry Birds”. Толькі замест птушак там можна стрэліць галавою Уладзіміра Пуціна ці патрыярха Кірыла.

Адрозна ад “Angry Birds”, у расейскай гульні ў якасці мішэняў выступаюць галовы ўдзельніц панк-гурта “Pussy Riots”.

Двум аўтарам гульні спатрэбіўся тыдзень на распрацаванне “Angry Kremlins”, і гульня мае толькі адзін узровень, прайшоўшы які, геймер пабачыць надпіс “Віншуем, вы разграмілі гэтых буйных”. Паводле распрацоўнікаў, ужо цяпер у “Angry Kremlins” згулялі больш за сотню тысячаў чалавек.

Праграміст Магнус Вульп прызнаецца, што не чакаў, што гульня-жарт паводле матываў “Angry Birds” будзе такая папулярная.

Зрэшты, не ўсе расейцы пазітыўна ўспрымаюць з’яўленне такой гульні. “Сама ідэя выкарыстоўваць галовы людзей – гэта ўжо не мае дачынення да гульняў. Я так разумею, што тут закранаюцца палітычныя і рэлігійныя аспекты. Я мяркую, што гэта вельмі цынічна”, – гаворыць жыхарка Масквы.

Тым часам аўтары гульні не выключаюць, што яна атрымае працяг.

belsat.eu

Стужка навінаў