ЦВК не прыняў законапраект Дзмітрыя Уса


https://youtu.be/JkgwWLzhp5Q
Ініцыятыўнай групе, што хацела змяніць выбарчае заканадаўства, адмоўлена ў рэгістрацыі.

Неабходнасць змены выбарчага заканадаўства экс-кандыдат на прэзідэнта і былы палітвязень Дзмітрый Ус матываваў яго недэмакратычнасцю і фактамі фальсіфікацыяў пратаколаў. У ЦВК пра падобныя рэчы не чулі.

“Каб парушэнняў не было, нашая ініцыятыўная група падрыхтавала папраўкі ў заканадаўства. Ёсць два шляхі развіцця краіны: дэмакратычны і рэвалюцыйны. Мы выступаем за дэмакратычны”, – падкрэсліў Ус.{movie}Дыскусія Уса з Лазавіком і Ярмошынай|right|5180{/movie}

Пасля гарачага, але наўрад ці прадуктыўнага абмеркавання, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў: “Чальцы камісіі правялі выбарачнае апытанне ўдзельнікаў ініцыятыўнай групы. Падкрэсліваю: у трох абласцях было апытана ўсяго толькі 16 чалавек, з якіх 9 заявілі, што ні пра які сход не ведаюць. Мы прааналізавалі спісы – дакументы, якія пададзеныя асабіста вамі. Агульная выснова нашай праверкі, якая была выбарачная і вельмі лаяльная, такая: з пададзеных дакументаў відаць, што сход ініцыятыўнай групы было неправамоцны, пададзеныя матэрыялы не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, падрыхтаваныя нядбайна і непісьменна, гэта абавязвае Цэнтральную камісію адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і праекту прэзентаванага закону”.

Каментуючы рашэнне камісіі, Дзмітрый Ус нагадаў, што на сяброў ініцыятыўнай групы аказваўся ціск з боку сілавых структураў і працадаўцаў. “Хутчэй за ўсё, у ініцыятыўную групу былі ўведзеныя людзі, якія мусілі былі яе разваліць знутры, – потым яны адмовіліся ад сваіх подпісаў. Я цяпер займаюся напісаннем канцэпцыі эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі. Я і ўсе, хто мяне падтрымлівае, пойдзем іншым шляхам”, – адзначыў ён.

“Ініцыятыўная група – грамадзяне Беларусі ў колькасці не менш за сто чалавек – можа падрыхтаваць законапраект і падаць адпаведныя дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію для рэгістрацыі. Аднак група мусіць быць створаная ў адпаведнасці з законам: мае прайсці агульны сход групы, дзе неабходная прысутнасць не менш як 50 % ад складу групы. Натуральна, яна мае быць утвораная на добраахвотнай аснове і не быць фіктыўнаю”, – сказала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і дадала, што пададзеныя Усам дакументы – фіктыўныя.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары