Апытанне: Што цяпер рабіць юрыстам і эканамістам?


Юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці з новага навучальнага года могуць зрабіцца на 100 % платнымі. Ці згодныя з такім паваротам падзеяў жыхары сталіцы?

Толькі на факультэты эканомікі арыентуецца амаль чвэрць будучых студэнтаў. Планы рэфармавання сістэмы вышэйшай адукацыі супярэчаць канстытуцыйным нормам і могуць зрабіць дыплом дасяжным толькі для студэнтаў з поўным гаманцом.

Паводле міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, цяпер студэнты пакрываюць толькі палову выдаткаў універсітэтаў. А значыць, поўная аплата за эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці будзе азначаць падаражанне як мінімум удвая. Хоць і цяпер будучыя адмыслоўцы плацяць нямала. Прыкладам, навучанне на першым курсе на спецыяльнасці «эканамічнае права» ў БДУ каштуе 12 млн руб. У будучыні навука будзе даступная толькі багатым, кажуць эксперты.

«Цяжка цяпер і бацькам, і студэнтам. Асабліва, калі поўная аплата. Гэта будуць толькі абраныя вучыцца, – лічыць адна з апытаных. – Таму хацелася б, каб перагледзелі гэтае пытанне».

«Лічу, трэба даваць болей бюджэтных месцаў, чым платных», – мяркуе іншы рэспандэнт, звяртаючы ўвагу на тое, што сёння студэнтам цяжка зарабіць добрыя грошы. Ён дадае: крыўдна будзе школьнікам, якія стараліся добра вучыцца, каб паступіць на юрыста або эканаміста.

Наступная рэспандэнтка кажа, што ўжо і сёння кошты занадта высокія, таму першасным у выбары ўніверсітэту застаецца прыймальны кошт. Яна выказала спадзеў, што як мінімум 20 бюджэтных месцаў на эканамічных і юрыдычных факультэтах пакінуць.

Наступны апытаны заўважыў, што цяпер складаней будзе навучацца абітурыентам з іншых гарадоў, якія мусяць плаціць яшчэ і за жытло. Ён лічыць, што бюджэтныя месцы павінны заставацца, каб у студэнтаў быў стымул.

belsat.eu
https://youtu.be/W5beUMis-5o

Глядзі таксама
Каментары