Уладзімір Лабковіч: Цэнтрвыбаркам мусіў адрэагаваць на парушэнне заканадаўства


Правабаронца Уладзімір Лабковіч даў юрыдычную ацэнку таму, як праводзіцца Усебеларускі сход. “Парушаецца арт. 45 Выбарчага кодэксу, парушаецца прынцып роўнасці кандыдатаў” – пакдрэсліў юрыст.

На думку Уладзіміра Лабковіча, дзейны прэзідэнт актыўна выкарыстоўвае Усебеларускі сход у мэтах агітацыі, што зёяўляецца парушэннем закнадаўства. “Тут мы безумоўна бачым выкарыстанне службовага становішча, дзяржаўнай маёмасці, бюджэтных сродкаў для агітацыі за кандыдата ў прэзідэнты – Аляксандра Лукашэнкі”.

Тым часам іншыя кандыдаты патрапіць на сход магчымасці не мелі. “Факт адсутнасці на сходзе кандыдатаў у прэзідэнты, што забралі па 100 тысяч подпісаў сведчыць пра тое, што гэта агітацыйнае мерапрыемства толькі адной асобы, якое парушае Выбарчы кодэкс” – падкрэсліў Уладзімір Лабковіч.

Паводле праваабронцы, Цэнтрвыбаркам мусіў умяшацца ў сітуацыю, бо перавышэнне службовых паўнамоцтваў з боку Лукашэнкі былі відавочныя. “Ён падчас свайго выступу некалькі разоў апеляваў да сваіх давераных асобаў, даваў даручэнні, як трэба весці агітацыйную кампанію” – дадаў Уладзімір Лабковіч.

belsat.eu
https://youtu.be/iR7LonAnKQ4

Глядзі таксама
Каментары