Аляксандр Класкоўскі ў “Гарачым каментары”


https://youtu.be/hgQ7xmrRgUM
Пакуль беларуская апазіцыя не можа дамовіцца наконт супольных дзеянняў на будучых парламенцкіх выбарах і прапаноўвае розныя праграмы для выпраўлення сітуацыі, улады шчыльна заняліся ціскам на актывістаў, якія ладзяць дробныя акцыі пратэсту: тут і справа Каваленкі, і асуджэнне да 10 дзён арышту Паўла Вінаградава.

Фарс на судзілішчы над сябрам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам за парушэнне ўмоваў “хатняй хіміі”, а таксама асуджэнне да 10 дзён за кратамі Паўла Вінаградава за арганізацыю акцыі “Игрушко протестуэт!” дадае гэтым справам усё больш выразную палітычнага афарбоўку. На жаль, усё гэта адбываецца на фоне канфліктаў лідараў палітычных рухаў, якія пакуль не могуць дамовіцца пра адзіную стратэгію падчас выбараў.

Паводле палітолага дзёрзкія, нетрадыцыйныя акцыі раздражняюць улады значна болей за рэгулярныя паходы апазіцыі на плошчу Бангалор ды інш.

“Менавіта такія акцыі рэалізоўваюць альтэрнатыву – супраціў. Яны паказваюць масам, што не ўсе моўчкі праглытваюць прыніжэнне і згодныя трываць сённяшнія несправядлівыя парадкі. Праз такія акцыі людзі бачаць, што апазіцыя яшчэ не канчаткова зашылася ў сваёй багне і мае людзей, што гатовыя ісці на рызыку”, – кажа спадар Класкоўскі.

Разам з гэтым палітолаг адзначае, што ніхто з апазіцыйных лідараў нават не выказваўся з падтрыманнем Вінаградава і Каваленкі, не кажучы ўжо пра прысутнасць на судзе.

“Каваленку я б назваў такім наіўным апазіцыянерам. Ён збыт літаральна ўспрыняў усе гэтыя апазіцыйныя лозунгі. Мне здаецца, што ўсе апазіцыйныя лідары павінны там у зале быць. Памірае чалавек за ідэю, якую вы ж самі кідалі ў масы. А ва ўсіх усялякія графікі, распрацоўванне выбарчых канцэпцыяў… А чалавек памірае”, – выказаўся Аляксандр Класкоўскі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары