Генадзь Бураўкін: Не будзе мовы – не будзе краіны


https://youtu.be/z3xkPd317o0
Вядомы паэт мяркуе, што цяжкая сітуацыя з беларускаю моваю ў нашай краіне наўпрост звязаная з гісторыяй і менталітэтам беларусаў.

«Такая гісторыя характар выпрацоўвала такі: не высоўвайся, паколькі начальства ўсё чужое, не тваё. Дагаджай начальству, яно табе можа даць зямлю лепшую, пасаду. Таму дагаджай яму, як можна дагадзіць. Перш за ўсё – адмовіўшыся ад мовы, гаварыць на той мове, на якой гаворыць начальства. Начальства чужое – гавары на чужой мове», – тлумачыць Генадзь Бураўкін.

Тое, што сённяшні статус беларускай мовы – гэта праблема, прызнаюць таксама ў Міністэрстве культуры. Усё менш выдаецца кніг і перыядычных выданняў па-беларуску, большасць органаў улады вядзе справаводства на расейскай мове, змяншаецца колькасць беларускіх школаў і класаў.

«Для мяне абсалютна зразумела, што калі не будзе мовы – не будзе краіны, не будзе дзяржавы і не будзе народу. Будуць гастарбайтары з тэрыторыі Беларусі. Будзе бюракратычнае ўтварэнне з назваю Беларусь або «Северо-Западный край», або іншай. Але не будзе асновы для развіцця нашай дзяржавы, – падкрэсліў паэт. – Трэба, каб наш народ меў адчуванне годнасці і не дазваляў з сабою абыходзіцца так, як з ім абыходзіцца сёння ягонае бюракратычнае кіраўніцтва».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары