Урад уводзіць прэферэнцыйныя папраўкі пры дзяржаўных закупах


“Для тавараў айчыннай і расейскай вытворчасці яна складзе 15 %, а для беларускіх арганізацыяў інвалідаў – 25 %, – тлумачаць у аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі. – Расейскія і беларускія тавары маюць аднолькавыя прэферэнцыі праз стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы”.

Як цяпер будуць праходзіць дзяржаўныя закупы?

Разглядацца будуць і тутэйшыя прапановы, і атрыманыя ад замежнікаў. Вось толькі ацэньваць іх будуць па-рознаму. Напрыклад, калі французская кампанія прапануе тавар за $ 1000, а расейская – за $ 1160, то Беларусь спыніцца на апошнім варыянце, бо за вылікам прэферэнцыйнай папраўкі ён складае $ 986. Расейцы, у сваю чаргу, атрымаюць за вырабленую прадукцыю $ 1160.

“Падтрымліваць беларускіх вытворцаў і тым больш аб’яднанні інвалідаў – трэба. Таму закупляць для дзяржаўных патрэбаў нейкія замежныя тавары, калі ўласныя вытворцы задыхаюцца ад складскіх запасаў, падаецца не надта разумным. Таму не дзіва, што ўлады сталі выкарыстоўваць прэферэнцыі яшчэ шырэй”, – мяркуе эканаміст Антон Скараход.

За гэта ад беларускіх прадпрыемстваў будуць патрабаваць стрымліваць кошты для ўнутранага рынку. Напрыклад, малочныя прадукты беларускія прадпрыемствы прадаюць сёння на 40 % танней, чым маглі б зарабіць на экспарце.

belsat.eu

Стужка навінаў