Апытанне: ці атрымаецца ва ўраду спыніць кошты?


У аўторак, 15 лістапада, кіраўнік дзяржавы загадаў спыніць “шалёнае цэнаўтварэнне” на харчы. Былі названыя і тэрміны выканання загаду: лістапад–снежань гэтага года.

“Белсат” запытаўся ў менчукоў, ці вераць яны ў тое, што кошты хутка пойдуць уніз.

“Мы не прызвычаеныя да гэтага (да высокіх коштаў. – “Белсат”), і хоць прэзідэнт і заявіў, што спыніць цэны, але ж эканоміка свае законы дыктуе”, – сказаў сталы мужчына.

“Ня ведаю, усё ад яго залежыць, ён гаспадар нашага стала”, – таямніча зазначыла старэйшая жанчына.

“Цікава, адкуль ён возьме такую нізкую цану? І за кошт чаго будзе яна зніжацца?” – кажа чарговы рэспандэнт.

“Магчыма, можа ў яго гэта і атрымаецца. Будзьма спадзявацца на лепшае”, – аптымістычна трымаецца жанчына сярэдняга веку.

belsat.eu
https://youtu.be/hHFr8gqBKxc

Глядзі таксама
Каментары