[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=5SUZR6sRBQg”][vc_column_text]Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы, якія ахоўвалі мяжу, спачатку спрабавалі заблакаваць жыхарак штату Тачыра, аднак жанчынам усё ж удалося прарваць ачапленне.
Пасля таго, як жанчыны набылі неабходныя ім тавары ў крамах калумбійскага гораду Кукута, яны вярнуліся на тэрыторыю Венесуэлы, спяваючы нацыянальны гімн.
Венесуэла, апынулася на мяжы гуманітарнае катастрофы праз змяншэнне коштаў на нафту на сусветных рынках. У шэрагу рэгіёнаў краіны жыхары адчуваюць недахоп харчавання і тавараў першай неабходнасці. У Венесуэле абвешчана надзвычайнае эканамічнае становішча.