13 прысудаў за 13 ліпеня


Сёння ў Менску асудзілі 13 чалавек. Амаль усіх затрыманых падчас «маўклівай акцыі» пакаралі адміністратыўнымі арыштамі.

«Толькі два чалавекі пакараныя штрафамі. Адзін з іх – наш назіральнік Віталь Струй. Яго затрымалі ўчора ўвечары каля Першамайскага РАУСу, калі ён імкнуўся высветліць колькі затрыманых там знаходзіцца, і абвінавацілі ў лаянцы», – паведаміла «Белсату» прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка. Яна гаворыць, што калега атрымаў штраф памерам 10 баз. вел.

У судзе Цэнтральнага раёну, паводле інфармацыі «Вясны», сёння судзілі двух удзельнікаў акцыі. Паўла Хадзінскага аштрафавалі на 20 баз. вел., а Максіма Юзафовіча асудзілі на 10 дзён адміністратыўнага арышту.

У судзе Савецкага раёну разглядалі справы 10 затрыманых, усіх пакаралі адміністратыўнымі арыштамі. Вайтовіч атрымаў 3 дні, Сідараў – 10 дзён, Іван Амельчанка – 15 дзён, Алесь Крот – 15 дзён, Ілля Зянкевіч – 10 дзён, Алег Хіляжаў – 10 дзён, Андрэй Цімашэнка – 5 дзён, Аляксандр Бусел – 10 дзён, Сяргей Крукоўскі – 8 дзён, Ягор Канцін – 10 дзён.

Наста Лойка не выключае, што асуджаных у Менску можа быць і больш. Праваабаронца адзначае, што, паводле іх інфармацыі, працэсы ішлі і ў Першамайскім раённым судзе, аднак атрымаць больш дакладную інфармацыю ў праваабаронцаў не атрымалася.

belsat.eu

Стужка навінаў