«Салідарныя з палітычнымі вязнямі» – Юстас Паляцкіс


Дэпутат Еўрапарламенту, літоўскі журналіст і пісьменнік Юстас Паляцкіс, заявіў: «Пакуль у Беларусі будуць палітычныя зняволеныя, нармальныя стасункі з гэтаю краінаю не магчымыя. Іншая рэч, што робячы захады Еўразвяз мусіць не нашкодзіць грамадзянам Беларусі, простым людзям, якія не мусяць пакутаваць за дзеянні сваіх уладаў».

У межах адмысловай акцыі «Белсату» больш за 30 вядомых асобаў Беларусі ды свету выступяць з пасланнямі да беларускіх палітычных зняволеных.

Кароткія ролікі будуць ісці штодня пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:25, а таксама пасля паўтораў галоўнага выдання інфармацыйнай праграмы «Белсату» напрыканцы трансляцыі ды раніцаю а 7:20. Кліпы таксама будуць даступныя на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.

Гледачы і прыхільнікі «Белсату» могуць далучыцца да акцыі ды прыслаць свае ролікі са словамі падтрымання беларускіх палітвязняў на адрас salidarnasc@belsat.eu. Ліст мае ўтрымліваць вашую пісьмовую згоду на бязвыплатнае змяшчэнне відэазвароту на старонцы www.belsat.eu, а таксама ў эфіры тэлеканалу.

belsat.eu
https://youtu.be/KLdDs4IjXqw

Глядзі таксама
Каментары