Калінкіна: Спадзяюся, гэта апошні час «гёбэльсаўскай» журналістыкі


https://youtu.be/4xkJ6U7jvjQ
30 чэрвеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнуўся разгляд касацыйнай скаргі рэдакцыі газеты «Народная Воля» на папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі, вынесенае за публікацыю артыкулу «Гаворыць і паказвае Гёбэльс-ТВ». Нагадаем, гэты артыкул быў прысвечаны фільму «Плошча. Жалезам па шкле».

«Сёння было даволі дзіўнае судовае пасяджэнне, – расказала «БелаПАН» намесніца рэдактара газеты і аўтарка артыкулу Святлана Калінкіна. – Бо прадстаўнікі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, шчыра кажучы, не маглі адказаць ні на адно пытанне. У мяне нават стварылася ўражанне, што яны і не лічылі неабходным гэта рабіць. Напэўна, яны ўпэўненыя, што калі яны прадстаўляюць дзяржаўную структуру, то суд заўсёды будзе на іхным баку. Але я спадзяюся, што суд будзе ўсё-ткі на баку закону».

На думку Святланы, чым больш часу праходзіць, тым больш цвяроза глядзіш на гэты фільм і больш разумееш, што «такой журналістыкі ў цывілізаваных краінах быць не павінна – такой тэндэнцыйнай, такой адыёзнай і такой ілжывай».

Кіраўніцтву тэлерадыёкампаніі не спадабалася, што такія метады журналістыкі аўтарка артыкулу назвала «гёбэльсаўскімі». «Але менавіта Гёбэльс, – нагадвае Святлана Калінкіна, – стварыў падмурак для палітычнай прапаганды, сфармуляваў асновы прапагандысцкай журналістыкі. Яна асуджаецца ўва ўсіх цывілізаваных краінах, акрамя дыктатураў. Спадзяюся, што для такой журналістыкі ў краіне застаюцца апошнія гадзіны, і беларуская журналістыка будзе, як ува ўсім свеце, аб’ектыўная і ўсебаковая”.

На сённяшнім пасяджэнні праглядаўся фільм «Плошча. Жалезам па шкле», былі заслуханыя абодва бакі па сутнасці справы, але ніякага рашэння суд не прыняў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары