Грошы з «палітычнаю рэкламаю» – ва ўтыль


Такі загад атрымалі працаўнікі “Беларусбанку”.

“Кіраўніцтва выдала загад: усе купюры з надпісамі на палітычныя тэмы спісваць ва ўтыль як старыя, нават калі яны толькі выйшлі з друкарскага станка”, – паведаміла “Белсату” працаўніца аднаго са сталічных аддзяленняў “Беларусбанку”. Жанчына адзначае, што апошнім часам з’явілася шмат грашовых купюраў, на якіх напісаны заклік прыходзіць у сераду на Плошчу.

Відавочна, што гэткая форма рэкламы “маўклівай рэвалюцыі” разлічаная найперш на старэйшае пакаленне, а таксама на тых, хто не вельмі актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі.

“Улады настолькі напалоханыя гэтым негвалтоўным супрацівам, да якога на заклік моладзі кожны раз далучаецца ўсё больш звычайных беларусаў, што ідуць на самыя абсурдныя крокі. “Наверсе” не разумеюць, што сваімі жорсткімі дзеяннямі супраць удзельнікаў “маўклівай рэвалюцыі” – тым, што перакрываюць метро і цэнтр гораду кожную сераду, яны робяць значна большую рэкламу гэтай падзеі ды правакуюць канфрантацыю ў грамадстве”, – упэўненая кіраўніца “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары