Папярэджанне ў сіле (абноўлена)


Пастанавіў суд Цэнтральнага раёну Менску, адхіляючы скаргу старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. 16 лютага 2011 г. Генпракуратура пастанавіла, што дзеянні Бяляцкага ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Вясна» супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Алесь Бяляцкі з абвінавачваннямі не пагадзіўся.

Падчас судовага паседжання Алесь Бяляцкі і ягоны грамадскі прадстаўнік Алег Гулак заявілі, што артыкул Крымінальнага кодэксу, на падставе якога вынеслі папярэджанне, ёсць антыканстытуцыйным. Такім чынам узнікае супярэчнасць паміж законам і Канстытуцыяй Беларусі. «У гэтым выпадку суд можа звярнуцца да Канстытуцыйнага суда з просьбаю выправіць гэтыя недакладнасці», – кажа Бяляцкі.

З рашэннем райсуда Алесь Бяляцкі не пагадзіўся і плануе яшчэ раз абскардзіць папярэджанне Генпракуратуры, гэтым разам у судзе вышэйшай інстанцыі. Праваабаронца лічыць папярэджанне незаконным, супярэчным усім міжнароднымі пагадненням, падпісаным Беларуссю, і нават унутраным законам краіны.

Паводле папярэджання Генпракуратуры, у выпадку далейшай дзейнасці будзе разглядацца пытанне аб прыцягненні Алеся Бяляцкага да крымінальнай адказнасці.

belsat.eu
https://youtu.be/yBZAurNNkVk
https://youtu.be/oo8JeEDULKs

Глядзі таксама
Каментары