«Беларускi Гаюн»: Адзін з самалётаў Прыгожына прыляцеў у Гомель


У Гомель 31 кастрычніка прыляцеў адзін з самалётаў, звязаных з Яўгеніем Прыгожыным, паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн». Гэта здарылася ўпершыню праз два месяцы з моманту авіякатастрофы, у якой загінуў кіраўнік ПВК Вагнэра.

У Гомель 31 кастрычніка прыляцеў адзін з самалётаў, звязаных з Яўгеніем Прыгожыным. Крыніца: Hajun_BY / Telegram

Самалёт Beech C90GTi King Air (рэгістрацыйны нумар RA-07893), звязаны з ПВК Вагнэра, прызямліўся ў Гомлі ў 11:53. З якой мэтай ён прыляцеў з Санкт-Пецярбургу ў Беларусь – не вядома, як і тое, хто на борце.

Папярэдні раз гэты самалёт быў у Беларусі 3 жніўня. Ён прабыў у Беларусі 5 гадзінаў і 20 хвілінаў і паляцеў назад у Санкт-Пецярбург.

Самалёт Beech C90GTi King Air. Крыніца: Matt’s Aviation Channel / Youtube

Чатыры месяцы таму ў Расеі адбыўся мяцеж ПВК Вагнэра, падчас якога найміты Яўгенія Прыгожына ледзь не дайшлі да Масквы. Тыя падзеі пацягнулі перадыслакацыю вагнэраўцаў у Беларусь і эскалацыю напружанасці на мяжы з краінамі NATO. Аднак са жніўня прысутнасць наймітаў у Беларусі пачала паступова скарачацца. Гэта здарылася пасля авіякатастрофы, у якой загінуў кіраўнік ПВК Вагнэра.

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дэмчанка 24 верасня заяўляў са спасылкаю на звесткі выведкі, што цяпер у Беларусі застаюцца каля 1000 вагнэраўцаў (пры канцы жніўня ён ацэньваў групоўку наймітаў на беларускай тэрыторыі на 5000 асобаў). Аднак на дадзены момант баевікоў у Беларусі амаль не засталося.

Да таго, 29 кастрычніка, стала вядома, што прыватная вайсковая кампанія Вагнэра перайшла пад кіраванне Расгвардыі і афіцыйна зрабілася яе падраздзяленнем, паведамлялася ў тэлеграм-канале наймітаў.

Аналітыка
Вагнэраўцы вяртаюцца на фронт? Ці частка застанецца ў Беларусі? Што цяпер адбываецца з ПВК
2023.09.25 11:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў