Маргарыта Ляўчук запісала кавер на песню «Пераменаў»


Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук запісала кліп на легендарную песню «Перамен».

«Кавер на любімую мільёнамі песню Цоя я запісала разам з цудоўнымі музыкамі Уладам і Кірылам, якія больш знаёмыя беларусам як «дыджэі Пераменаў», – распавяла Маргарыта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Песня «Перамен» лічыцца адным з сімвалам пратэставага руху. 30 жніўня 2020 года ўлады забаранілі перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай і арганізавалі на яго месцы «правільны» канцэрт. Два дыджэі, Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў, якія вялі гэтае мерапрыемства, раптам уключылі «Пераменаў». Дыджэяў затрымалі і адправілі на Акрэсціна, а людзі адразу ж арганізавалі для іх масавы збор сродкаў. Пазней хлопцы выехалі за мяжу, а ў Менску зʼявілася плошча Пераменаў з прысвечаным Уладу і Кірылу муралам.

Артыкулы
«Дыджэі пераменаў» за 300 гадоў: топ песень супраціву і вызвалення Еўропы
2021.08.06 15:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў