У Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Воршай


У суботу, 9 верасня, у Варшаве пройдзе беларуска-польска-ўкраінскі марш і дабрачынны канцэрт да гадавіны бітвы пад Воршай. Мерапрыемства адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі і закончыцца на Пляцы Канстытуцыі.

Афіша імпрэзы

У гэтым годзе адзначаецца 509 гадоў з бітвы пад Воршай, у якой у 1514 годзе супраць расейцаў змагаліся разам продкі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. Гэтая падзея лічыцца Днём беларускай вайсковай славы.

Імпрэза будзе дабрачынная, і ўсе сабраныя падчас яе сродкі пойдуць на падтрыманне і дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

План імпрэзы:

  • 15:00 – лекцыя-размова з гісторыкамі ў Музеі вольнай Беларусі (ul. Foksal 11);
  • 16:45 – збор сродкаў ва ўнутраным дворыку Музею вольнай Беларусі;
  • 17:00 – пачнецца марш ад Музею вольнай Беларусі да Замкавага пляцу;
  • 18:00 – мітынг і пачатак канцэрту на Пляцы Канстытуцыі (Plac Kanstytucji).

Падчас канцэрту чакаецца выступ беларускіх гуртоў «Dzieciuki» і «Lity Taler», а таксама ўкраінскага гурта ІЗЗІ ды іншых.

Адкрыты збор сродкаў на арганізацыю свята. Ахвяраваць можна праз спасылку.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: арганізацыя «РУХ», Полк імя Кастуся Каліноўскага, польская арганізацыя «Młode Kresy» і ўкраінская «Євромайдан-Варшава», а таксама Беларускі дом у Варшаве.

Партнёры імпрэзы: Музей вольнай Беларусі, Беларускі моладзевы хаб, Belsat, Цэнтр беларускай салідарнасці, THISMINSK media, TV Republika, Gazeta Polska, Niezależna.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў