За тыдзень больш за 1700 чалавек атрымалі траўмы ад холаду і галалёду


Ад галалёдных і халадовых траўмаў у Беларусі пацярпелі 1773 асобы. У тым ліку 381 дзіця, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: чытачы / Белсат

І гэта толькі тыя выпадкі, калі людзі звярталіся па дапамогу да медыкаў.

У Берасцейскай вобласці зарэгістраваныя 319 пацярпелых. З іх 31 пацыенту спатрэбілася шпіталізацыя. Галалёдную траўму атрымалі 312 пацыентаў, сямёра – халадовую.

У Віцебскай вобласці 288 траўмаў. Шпіталізаваныя 27 чалавек. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 284 пацыентаў, а халадовая – у чацвярых.

У Гомельскай вобласці зарэгістраваны 221 пацыент. Шпіталізаваць прыйшлося 23 асобы. У 220 выпадках медыкі зафіксавалі галалёдную траўму і ў аднаго чалавека – халадовую.

У Гарадзенскай вобласці па дапамогу звярнуліся 108 пацыентаў. З іх 19 – шпіталізаваныя. Галалёдная траўма дыягнаставаная ў 104 пацыентаў, у чацвярых – халадовая.

У Менскай вобласці было 358 пацярпелых. 49 адправіліся на шпіталізацыю. Галалёдная траўма ў 349 пацыентаў, а халадовая – у дзевяцёх.

У Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя 329 пацыентаў. Шпіталізавалі 40 чалавек. У 323 асобаў дыягнаставалі галалёдную траўму, у шасці – халадовую.

У Менску 150 пацярпелых. З іх 22 шпіталізаваныя. 149 чалавек звярнуліся з галалёднай траўмай і адзін чалавек – з халадовай.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ўзімку колькасць зваротаў да медыкаў павялічваецца ў 2-3 разы. Калі пазбегчы траўмы не ўдалося, то паход да лекара не варта адкладаць, падкрэслівае ведамства.

Hавiны
«Дзяржаве напляваць і на пацыентаў, і на медыкаў». Доктар у эміграцыі – пра стан беларускай медыцыны
2023.05.12 08:20

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў