Мінздароўя адзначае, што цяжарныя жанчыны вельмі цяжка пераносяць новую хвалю каронавіруса


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў чацвёртую хвалю каронавіруса з’явіліся новыя групы пацыентаў, якія пераносяць інфекцыю цяжэй. Гэта дзеці, моладзь і цяжарныя жанчыны.

Фота: РИА Новости

Захворванне ў цяжарных развіваецца хутка, часам з вельмі цяжкімі ўскладненнямі і смяротнымі зыходамі. І калі раней спецыялісты «чакалі» пагаршэнні стану ў цяжарных жанчын на 8-12 суткі, то зараз стан пагаршаецца на 4-8 суткі.

«Развіваецца цяжкая пнеўманія. Працэс надыходзіць настолькі рэзка, што ад моманту з’яўлення сімптомаў да цяжкай плыні праходзіць некалькі гадзін. Раніцай цяжарная «адчувае сябе выдатна, а ў абед ёй ужо дрэнна – мае патрэбу ў дапамозе рэаніматолагаў», – распавядаюць медыкі.

У чацвёртую хвалю колькасць захварэлых каронавірусам цяжарных з пнеўманіяй у свеце рэзка ўзрасла. Прыкладна 75% з іх – кіслародазалежныя. У мінулыя хвалі такіх пацыентак было 25-30 працэнтаў. Колькасць цяжарных, якія маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні, таксама павялічылася.

У кастрычніку першую прышчэпку супраць каронавіруса зрабілі 798 цяжарных, 295 – завяршылі вакцынацыю. Каб пазбегнуць ускладненняў пры захворванні COVID-19 Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе вакцынавацца.

Hавiны
Мінздароўя: ад ковіду за содні памерлі 18 чалавек. Гэта найбольш за ўвесь час пандэміі
2021.10.30 15:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў